14.04.2026 дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалевіч Ігнатковіч і начальнік выпрабавальнай лабараторыі Судова-экспертнай калегіі Дадзькоў Канстанцін Ігаравіч бралі ўдзел у III Рэспубліканскім навучальна-метадычным семінары «Актуальныя пытанні дасудовай вытворчасці па фактах парушэння правіл аховы працы, якія пацягнулі гібель або траўмаванне работнікаў на вытворчасьці», які быў зладжаны Цэнтральным апаратам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Начальнік выпрабавальнай лабараторыі К.І.Дадзькоў выступіў на семінары з дакладам «Асаблівасці правядзення экспертызы па абставінах няшчасных выпадкаў: дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць або адсутнасць прычынна-следчай сувязі з няшчасным выпадкам».








