Дарагія калегі! Сёння Судова-экспертная калегія віншуе вас з нашым агульным прафесійным святам - Днём судовага эксперта!
Ваш прафесіяналізм, уважлівасць да дэталяў і прынцыповасць служаць асновай для прыняцця справядлівых рашэнняў. Мы жадаем усім экспертам новых поспехаў у працы і ўстойлівага росту, дакладнасці ў высновах, унутраных сіл і нязменнай удачы.
Няхай ваша праца заўсёды прыносіць радасць, а яе вынікі нязменна атрымліваюць дастойную ацэнку і прызнанне!









